Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прапіску заменяць рэгістрацыяй?


Радыё Свабода З эканамічных і дэмаграфічных меркаваньняў інстытут прапіскі можа быць заменены рэгістрацыяй. Пра гэта 19 студзеня ў часе брыфінгу перад пачаткам калегіі Ўпраўленьня ўнутраных спарваў Менаблвыканкаму, якая прысвечаная вынікам працы ў 2006 годзе, заявіў кіраўнік Міністэрства ўнутраных справаў Уладзімір Навумаў.

"Калі ня будзе прапіскі – будзе абавязковая рэгістрацыя, але так ці інакш кантроль будзе. Цяпер прапрацоўваецца пытаньне наконт стварэньня дэпартаменту дзяржаўнай рэгістрацыі пры МУС. У прынцыпе як гэта будзе называцца, неістотна, але кантроль будзе прысутнічаць", – сказаў міністар.

Паводле ягоных словаў, такая рэарганізацыя вартая таго, каб яе правесьці, бо “гэта кантроль за працаздольным насельніцтвам, кіраваньне працаздольнымі рэсурсамі”. Так, лічыць міністар, цяпер вельмі шмат эканамістаў і юрыстаў, але бракуе работнікаў іншай спецыялізацыі, паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG