Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства абароны абвяргае выказваньні кіраўніка расейскіх ВПС


Радыё Свабода Пра канкрэтную дату падпісаньня беларуска-расейскага пагадненьня пра стварэньне адзінай рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны казаць пакуль рана. Пра гэта заявіў у інтэрвію БелаПАН начальнік прэсавай службы Міністэрства абароны Беларусі Вячаслаў Раменчык.

Зь ягоных словаў, цяпер ідзе працэс унутрыдзяржаўнага ўзгадненьня гэтага дакумэнту, па сканчэньні якога пагадненьне будзе падпісанае прадстаўнікамі бакоў. Ад Беларусі на падпісаньне гэтага дакумэнту ўпаўнаважаны міністар абароны генэрал-палкоўнік Леанід Мальцаў.

Учора галоўнакамандуючы ВПС Расеі генэрал Уладзімер Міхайлаў заявіў, што падпісаньне пагадненьня можа адбыцца да канца студзеня. На жаль, зь ягоных словаў, беларускі бок у сьнежні 2006 году ня быў да гэтага гатовы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG