Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: акцыянэрнае таварыства “Кім” пакідаюць працаўнікі


Радыё Свабода Агляд недзяржаўных выданьняў за 19 студзеня.

“Народная воля” сёньня працягвае тэму разьвіцьця крызісу ў беларуска-расейскіх дачыненьнях. Аналітычны артыкул мае назоў “Чаму Лукашэнка не жадае служыць расейскім губэрнатарам?”.

У рубрыцы “Палеміка” друкуецца адкрыты ліст акадэміка Аляксандра Вайтовіча. Аўтар аргумэнтуе прэтэнзіі да апублікаванага ў газэце “Советская Белоруссия» артыкула першага намесьніка кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Анатоля Рубінава.

“Народная воля” паведамляе пра рэкордную колькасьць звольненых з Віцебскага акцыянэрнага таварыства “КІМ”. Прычына гэтаму, як канстатуе выданьне, тэхнічны заняпад швейнай вытворчасьці і рост коштаў на энэргарэсурсы.

Тыднёвік “Наша ніва” нагадвае, што яшчэ летась моладзевыя актывісты з Барысаву Алесь Казакоў і Зьміцер Зубро былі асуджаныя на два гады так званай “хіміі”. Але пакараньня яны не адбываюць. Дык дзе цяпер палітвязьні, якія ўцяклі ад турмы? – цікавіцца выданьне.

“Наша ніва” запэўнівае, што верш “Зянон-хоп”, які ў студзені зьявіўся ў Інтэрнэце, пабіў рэкорды папулярнасьці ў Беларусі. “Дык што гэта за чарговая ананімная паэма, і чаму яна раптам прыцягнула да сябе так шмат ўвагі?”, – запытвае газэта і друкуе адказы на гэтае пытаньне.

Тыднёвік “Вольнае Глыбокае” разгадвае таямніцу зьнішчэньня былой польскай заставы “Кашары”. У 1940 годзе ўсіх яе насельнікаў савецкія канваіры вывезьлі ў Катынь. “Цяпер, – кажа журналіст Уладзімер Скрабатун, – імёны вяртаюцца зь небыцьця”:

Скрабатун: “Нагадваецца лёс сьвятара Ціта Пракофія і ягонай жонкі Фёклы. Жанчына прайшла цяжкі шлях у Алтайскім краі. Але яна вярнулася на радзіму і сёньня тут жыве. Ёй 89 гадоў. Яна атрымлівае пэнсію – сто тысяч беларускіх рублёў”.

«Брестская газета» сёньня піша пра павелічэньне ў рэгіёне тэлефоннага пірацтва. Як паведамляецца, ужо 20 карыстальнікаў інтэрнэту атрымалі шматтысячныя рахункі за нібыта зробленыя імі тэлефанаваньні ў Нідэрлянды, Аўстралію ці іншыя далёкія краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG