Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Малады фронт” хоча выйсьці на вуліцу 14 лютага


Радыё Свабода Сябры незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” падалі ў Менгарвыканкам заяўку на правядзеньне вулічнай акцыі 14 лютага, прысьвечанай дню Сьвятога Валянціна.

Гэта будзе дзясятая па ліку акцыя пад лёзунгам “Любові й пераменаў”, якую ладзіць арганізацыя ў Менску. Як цьвердзяць прадстаўнікі “Маладога фронту”, яны выйдуць на вуліцу нават у выпадку адмовы мясцовых уладаў у правядзеньні акцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG