Апроч таго, на намесьніка старшыні канцэрну Валянціну Красных усклалі выкананьне абавязкаў кіраўніка “Белнафтахіму” – на пэрыяд знаходжаньня ў камандзіроўцы старшыні канцэрну Аляксандра Бароўскага, паведамляе БелаПАН. Спадарыні Красных даручылі забясьпечыць поўную вытворчую загрузку нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў канцэрну ў бесьперабойным рэжыме ды інфармаваць штодзённа да 1 лютага 2007 году пра сытуацыю на гэтых прадпрыемствах апарат ураду.
Радыё Свабода Урадавай пастановай ад 13 студзеня адпраўлены ў адстаўку намесьнік старшыні канцэрну “Белнафтахім” Анатоль Дзядкоў. Матывуецца гэтае рашэньне тым, што спадар Дзядкоў ня выканаў даручэньні прэм’ер-міністра Беларусі ў “складанай крытычнай сытуацыі”, а таксама за тое, што не забясьпечыў вытворчую загрузку нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў канцэрну.
Самае папулярнае
1