Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: сталіцу “Дажынак” атакуюць пацукі


Радыё Свабода Агляд недзяржаўных выданьняў за 18 студзеня.

«Народная воля» сёньня аналізуе вынікі мясцовых выбараў. Цытата: «Калі 22 тысячы абраных дэпутатаў сабраць разам, то атрымаецца ня самы маленькі райцэнтар. А калі дадаць сотню тысяч сябраў выбарчых камісіяў ды столькі ж «правільных» назіральнікаў, то атрымаецца горад-казка – горад мары цяперашняй улады» – канец цытаты.

Ці застанецца на плошчы Незалежнасьці ў Менску помнік Леніну? «Народная воля» дасьледуе пытаньне: чаму не выконваецца рашэньне Менгарвыканкаму ад 6 верасьня 1991 году?

Пракурор, які перадаў справу грамадзкага актывіста Івана Крука, звольнены.Чаму? – паведамляе «Народная воля».

У рубрыцы «Нельга маўчаць!» «Народная воля» зьвяртаецца да намераў ўлады пабудаваць у Кобрыне сувораўскі храм.

Слуцкая газэта “Інфа-кур’ер” піша, што мясцовыя прадпрымальнікі выказваюцца супраць прапанаваных зьменаў у прэзыдэнцкі указ нумар 285. «Але, каб не мітынгаваць, случакі вырашылі справай даказваць, што іхны бізнэс незаменны», – кажа журналіст Алесь Дастанка:

Дастанка: «Прадпрымальнікі, якія працуюць на рынку, выступілі з ініцыятывай працягнуць працоўны дзень да 19 гадзінаў штодзень. Спрабуюць такім чынам выжыць, каб людзі больш набывалі тавараў. І адміністрацыя рынку ідзе насустрач. Зараз гэтае пытаньне вырашаецца».

Пра экалягічнае здарэньне ў Бабруйску, які быў увосень так званай сталіцай “Дажынак”, паведамляе “Бобруйский курьер». Са словаў аўтара Віктара Качана, пацукі з пустых палёў атакуюць камунальны дом:

Качан: «Жыхары зьвярталіся ў камунальную службу, у санэпідэмстанцыю, але пакуль ніяк не могуць праблему вырашыць. Вось і пішам пра гэтую эпапэю барацьбы з пацукамі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG