Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць на Свабодзе – Станіслаў Багданкевіч


Радыё Свабода У чацьвер, 18 студзеня, ад 11.00 да 12.00 са слухачамі Свабоды будзе размаўляць Станіслаў Багданкевіч.

Ён доктар эканамічных навук, прафэсар. У 1991-1995 гадах быў старшынём праўленьня Нацыянальнага банка. Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 скліканьня, лідэр фракцыі “Грамадзянскае дзеяньне”. Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў 1995 – 2000 гадах, зараз – ганаровы старшыня. Жанаты, мае трох сыноў.

У інтэрвію “Свабодзе” па выніках беларуска-расейскага паліўнага канфлікту Станіслаў Багданкевіч спрагназаваў рост коштаў, найперш на бэнзін, а таксама падвышэньне інфляцыі: “Думаю, што яна будзе даволі хутка. Рубель будзе дэвальваваны. Можа быць, нават у студзені месяцы. Будзе інфляцыя працэнтаў 12–15 за год, можа, і болей.

Задайце пытаньне вядомаму палітыку, паспрачайцеся з ім, падзяліцеся сваёй ідэяй!

Станіслаў Багданкевіч будзе размаўляць са слухачамі Свабоды па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52. Пытаньні яму можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com).
XS
SM
MD
LG