Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь заняла 145-е месца ў рэйтынгу эканамічна свабодных краінаў


Радыё Свабода Амэрыканскі дасьледчы фонд Heritage Foundation сумесна з The Wall Street Journal рэпрэзэнтаваў сёньня традыцыйны рэйтынг эканамічных свабод. Аналітыкі Фонду ацэньваюць краіны па 10-ці катэгорыях – ад карупцыі і фінансавых свабод да незалежнасьці бізнэсу ад ураду.

Беларусь у гэтым рэйтынгу заняла 145-е месца. Прыкладам, каб адкрыць уласны бізнэс у краіне, патрэбна 68 дзён. У справаздачы адзначаецца: у Беларусі амаль няма фінансавых і інвэстыцыйных свабод, нізкі ўзровень правоў на ўласнасьць, высокая ступень карумпаванасьці чыноўнікаў.

Першае месца ў агульным рэйтынгу заняў Ганконг з паказчыкам 89,3 бала са ста магчымых. На другім месцы – Сынгапур, на трэцім – Аўстралія. Расея займае 120-ы радок (паміж Кітаем і Нэпалам у катэгорыі «у асноўным несвабодныя»).

Сярод былых савецкіх рэспублік лепш за ўсіх выглядае Эстонія – 12-е месца, Літва – 22-е месца, Армэнія – 32-е. Яшчэ ніжэй за Беларусь аказаўся Туркмэністан – ён на 152-м месцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG