Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дзень салідарнасьці ў Варшаве паказалі фільм "Плошча Каліноўскага"


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У варшаўскім клюбе “Рамонт” адбыўся паказ фільму Юрыя Хашчавацкага “Плошча Каліноўскага”. Гэты фільм быў паказаны "Зьвязам на карысьць дэмакратыі ў Беларусі",у Польшчы ўпершыню, з польскімі цітрамі.

На прэм’еру прыйшлі больш за сотню беларусаў, якія жывуць у Варшаве, але таксама і палякі. Адметна, што сярод палякаў, якія цікавяцца Беларусьсю, сам назоў “Пляц Каліноўскага” даволі вядомы - прынамсі тут адразу вядома, пра што вядзецца, калі нехта ўзгадвае гэты назоў.

Што да іншых гарадоў, дык месяц таму акцыі салідарнасьці адбываліся ў 9 зь іх, прыкладна такая ж карціна і гэтам разам. Цікава, што кожны раз – а акцыі салідарнасьці з сем’ямі зьніклых адбываюцца ў Польшчы ўжо больш за год – арганізатары спрабуюць прыдумаць нешта цікавае, адрознае.

Прыкладам, ва Ўроцлаве пасьля пікету сёньня адбыўся акустычны канцэрт беларускай музыкі, а ў Пултуску – гэта мястэчка каля Варшавы – у студэнцкіх інтэрнатах, дзе жывуць і беларускія студэнты, выключылі сьвятло ў пакоях і паставілі ў вокнах сьвечкі.











Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG