Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Вянок памяці”: Ганна Ляшкевіч


Іна Студзінская, Менск 11 студзеня пайшла з жыцьця таленавітая журналістка, вельмі шчыры і добры чалавек Ганна Ляшкевіч. Апошнія дзевяць гадоў яна працавала ў “Комсомольской правде” в Белоруссии”.

Яна была цудоўнай журналісткай. Разумнай, тонкай, надзвычай далікатнай, інтэлігентнай. Пісала на сацыяльныя, эканамічныя, мэдычныя тэмы, якія не тычыліся палітыкі. Але па ім можна было рабіць сацыялягічныя замеры: калі Ганна Ляшкевіч піша на гэту тэму, гэта сапраўды хвалюе людзей…

Ганна Ляшкевіч прыйшла ў “Камсамолку” у 1998 годзе з тэлебачаньня. Распавядае тагачасная галоўная рэдактарка Юлія Слуцкая.

Слуцкая: “Яна адразу ўразіла мяне, перапісаўшы свой першы тэкст пяць разоў. За маю рэдактарскую практыку на такое ня быў здольны ніводны журналіст. Яна самая старэйшая з нас, вельмі хутка стала душой нашай рэдакцыі. У яе вучыліся, зь ёй раіліся, да яе ішлі з сумненьнямі. А вучыцца было чаму. Ніколі яна не патакала нават самым вядомым экспэртам, заўсёды ў яе атрымлівалася перакласьці іх самыя складаныя і высокія думкі на простую, зразумелую мову. І ніхто зь яе шматлікіх крыніц, герояў ніколі ня крыўдзіўся на яе, наадварот, заставаўся сябрам яе і газэты. А ёсьць рэчы, якія, акрамя яе, ня здолеў зрабіць ні адзін журналіст нашай краіны. Напрыклад, узяць інтэрвію ў жонкі Аляксандра Лукашэнкі... Калі мы ўзгадвалі Ганну Цімафееўну за памінальным сталом, мы сьмяяліся: такі яна была сьветлы чалавек”.

Пра Ганну Ляшкевіч – пазьней на нашым сайце і ў вечаровым эфіры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG