Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэм''ер Беларусі абвяргае заяву Пуціна аб субсідаваньні беларускай эканомікі


Паводле БелаПАН Аб неадпаведнасьці сапраўднасьці зьвестак, абнародаваных сёньня кіраўніцтвам Расеі, заявіў 15 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Менску для вузкага кола журналістаў віцэ-прэм''ер беларускага ўраду Андрэй Кабякоў.

Нагадаем, на нарадзе з членамі ўрада РФ прэзыдэнт Уладзімір Пуцін паведаміў, што "падтрымка Расеяй беларускай эканомікі захаваецца на працягу доўгага часу, хаця пачынаючы з гэтага году яна значна скарачаецца". "Па газе гэтая падтрымка будзе вымярацца лічбай прыкладна 3,3 млрд. даляраў, а па нафце і нафтапрадуктах гэтая лічба складзе 2,5 млрд. даляраў".

Другая лічба падлічана дакладна і ўзгоднена зь беларускім бокам", - зазначыў У.Пуцін. У выніку, паводле яго словаў, "5,8 млрд. даляраў толькі на энэрганосьбітах - гэта падтрымка беларускай эканомікі Расеяй у 2007 годзе". Прэзыдэнт РФ таксама зазначыў, што, паводле ацэнкі расейскага Мінфіна, увесь бюджэт Беларусі ў 2007 годзе ў даляравым эквіваленце складае прыкладна 14 млрд. даляраў. "Такім чынам, наша падтрымка выражаецца ў лічбе, роўнай прыкладна 41% ад гэтай сумы", - канстатаваў У.Пуцін.

Як перадаюць афіцыйныя беларускія інфармацыйныя крыніцы, паводле словаў А.Кабякова, "гэта, па меншай меры, недакладныя разлікі". "А калі сказаць па праўдзе, гэтыя разлікі не заснаваныя на дзейнай нарматыўна-прававой базе. Для таго, каб такія ацэнкі даваць, трэба зыходзіць з эканомікі, зь дзейных пагадненьняў і ўзаемных абавязаньняў бакоў", - падкрэсліў віцэ-прэм''ер.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG