Станіслаў Пачобут расказаў нашаму Радыё, што калі ён з сябрамі выяжджаў з працы на машыне, міліцэйскі аўтамабіль іх спыніў, і яго забралі нібыта каб высьветліць асобу.
Пачобут: “Тое, што здарылася са мной, гэта рэальная правакацыя, я гэта разглядаю ня як затрыманьне, а як “выкраданьне”.
Затрымалі Станіслава Пачобута ў прыгарадзе — у вёсцы Чэхаўшчызна, а ў пратаколе напісалі, што ён спраўляў патрэбу на вуліцы Ажэшкі ў цэнтры гораду. Пратакол ён падпісваць адмовіўся, у ізалятары адразу стаў галадаць, але ня мог аб гэтым паведаміць на волю.
Яўгена Скрабутана затрымалі на чыгуначным вакзале, як толькі ён прайшоў памежны і мытны кантроль, прыехаўшы з Польшчы.
Скрабутан: “Запыталіся пашпарт, я паказаў пашпарт, яны сказалі: мы падазраем, што ён нібыта падроблены. А потым склалі пратакол, што я нібыта лаяўся матам на чыгуначным вакзале і пасадзілі “на суткі”.
Сёньня ўвечары сканчаецца тэрмін пакараньня Яўгена Скрабутана, і ён выходзіць на волю.
Яўген Скрабутан навучаецца у Варшаўскім унівэрсытэце на беларускай філялёгіі. Яго двойчы выключалі з Гарадзенскага унівэрсытэту, дзе ён таксама вывучаў беларускую філялёгію.