Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ул.Пуцін: падтрымка беларускай эканомікі "значна скароціцца"


Радыё Свабода Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін заявіў, што падтрымка эканомікі Беларусі "значна скароціцца". У сфэры паставак газу "гэтая падтрымка вымяраецца лічбай крыкладна 3,3 мільярдаў даляраў, а па нафце і нафтапрадуктам гэтая лічба складзе 2,5 мільярдаў даляраў", паведаміў Ул.Пуцін.

Інтэрфакс перадае словы прэзыдэнта Расеі, што паводле ацэнкі Міністэрства фінансаў РФ, увесь бюджэт Беларусі ў 2007 годзе складае 14 мільярдаў даляраў. "Такім чынам нашая падтрымка выяўляецца ў лічбе, роўнай прыкладна 41%".

"Гэта шмат. Але гэта плата Расеі за спакойны і мяккі, саюзьніцкі пераход Расеі да рыначных стасункаў", - заявіў Уладзімер Пуцін.
XS
SM
MD
LG