Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лябедзька: “Выбараў у нас не было, няма і пры гэтай уладзе ня будзе”


Радыё Свабода Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька падсумоўвае вынікі палітычнай кампаніі “мясцовыя выбары”.

Лябедзька: "Я думаю, што Аляксандар Рыгоравіч можа зрабіць яшчэ адно шчырае прызнаньне, заявіўшы публічна на прэсавай канфэрэнцыі, што вынікі і гэтай выбарчай кампаніі на мясцовым узроўні мы таксама сфальсыфікавалі. Я гэта гавару ня толькі як кіраўнік структуры, але і як удзельнік усіх гэтых працэсаў. Учора я назіраў за тым, што адбывалася на выбарчых участках у Менску. Нават ня лічаць галасы, нават ня робяць выгляд, што іх трэба лічыць. Іх проста сабралі ў некалькіх кучак – адна вялікая і некалькі маленькіх – закруцілі ў аркуш паперы, паставілі пячатку і праз 15 хвілінаў усё было скончана, і гэта з улікам таго, што на выбарчых участках 1,5 –2 тысячы чалавек...

Карысьць для нас якая? Тое, што мы маглі з часткай выбарцаў, там дзе былі нашы кандыдаты, папрацаваць і давесьці да іх наша агульнае пасланьне, нашу інфармацыю. Зараз задача для нас вельмі простая – зрабіць яшчэ адно пасланьне ўжо па выніках выбараў, каб яшчэ раз прадэманстраваць людзям, што выбараў у нас не было, няма і пры гэтай уладзе ніколі ня будзе, і трэба мяняць сытуацыю праз іншыя інструмэнты".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG