Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дуброўна: можна прагаласаваць за незарэгістраванага кандыдата


Радыё Свабода Грамадзкі актывіст Аляксей Гаўруцікаў разаслаў лісты да кожнага з 192 дубровенскіх выбарцаў, якія падпісаліся за ягонае вылучэньне ў кандыдата на дэпутата Віцебскага абласнога савету. Паколькі па Дубровенскай выбарчай акрузе №12 балятуецца ўсяго адзін кандыдат – кіраўнік абласной управы жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Шорац, спадар Гаўруцікаў прапанаваў у якасьці альтэрнатывы ўпісаць у бюлетэні і ягонае прозьвішча.

"Улада вырашыла, што адной кандыдатуры ў бюлетэні дастаткова. А я лічу, што не. І прапаную вам, шаноўныя выбаршчыкі, сказаць гэтае "не" самадурству ўладаў", – напісаў ў сваімі звароце А.Гаўруцікаў.

Бюлетэні, у якіх зьявіцца дадатковае прозьвішча, будуць прызнаныя несапраўднымі. А.Гаўруцікаў кажа, што гэта й будзе паказьнікам пратэстных настрояў у грамадзтве.

Аляксей Гаўруцікаў спрабаваў балятавацца ў Віцебскі абласны Савет дэпутатаў па Дубровенскай акрузе. Акруговая камісія прызнала частку подпісаў несапраўднымі і адмовіла ў рэгістрацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG