Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Кабякоў: беларускі бюджэт ня страціць ад новага парадку налічэньня мытаў


Валер Каліноўскі, Менск Віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Андрэй Кабякоў сёньня выказаў падзяку за цывілізаваны спосаб вырашэньня спрэчкі вакол паставак нафты ў Беларусь.

Ён зазначыў, што беларускі бюджэт не атрымае стратаў ад пераходу на новыя ўмовы імпарту расейскай нафты: з 3,6 мільярдаў даляраў, якія ў цэлым прыходзяцца на мыта, якое Расея магла б атрымаць за аб’ём нафты, прадаванай у Беларусь, калі б яна экспартавала яго ў іншыя краіны, Расея атрымае 1 мільярд, а Беларусь – 2,6 мільярда даляраў.

Пагадненьне збалянсаванае і выгаднае для Беларусі, яно задавальняе абодва бакі, запэўніў Спадар Кабякоў. На беларускіх НПЗ захаваюцца прывабныя ўмовы перапрацоўкі расейскай нафты.
XS
SM
MD
LG