Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь павінна скасаваць абмежаваньні для расейскага бізнэсу


Юры Дракахруст, Масква Як паведамляе РИА-Новости, сярод пагадненьняў, заключаных учора Сяргеем Сідорскім і Міхаілам Фрадковым, ёсьць абавязаньне Беларусі адмяніць гандлёвыя абмежаваньні для расейскіх кампаній.

Такіх абмежаваньняў вельмі шмат. Толькі па нафце і нафтапрадуктах дзейнічаюць чатыры дадатковыя зборы, існуюць квоты на пастаўкі піва, тытуню, шакаляду і іншых тавараў. Гэтыя абмежаваньні ўсталяваныя 40 указамі прэзыдэнта і 20 пастановамі ўраду Беларусі.

Паводле падлікаў, скасаваньне гэтых абмежаваньняў прынясе Расеі дадаткова 599 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG