Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: установам, дзе месьцяцца выбарчыя ўчасткі, загадана "здаць зброю"


Радыё Свабода, Віцебск Большасьць выбарчых участкаў у гарадох Віцебшчыны месьціцца ў навучальных установах – школах, вучэльнях, каледжах ды ўнівэрсытэтах. Некаторыя зь іх маюць стралковыя сэкцыі ды вучэбныя ціры, зь якіх напярэдадні выбараў віцебская міліцыя часова канфіскавала больш як паўтары сотні адзінак зброі – пераважна пнэўматычных пісталетаў і вінтовак.

Нягледзячы на тое, што зброя захоўвалася ва ўсіх навучальных установах у строгай адпведнасьці з належнымі правіламі, праваахоўныя органы вырашылі перастрахавацца. "Здаць зброю" былі вымушаныя сярэднія школы №6 і №40 абласнога цэнтру, Віцебскі мэдычны унівэрсытэт, Наваполацкі дзяржаўны унівэрсытэт, а таксама керамічны завод у пасёлку Вобаль Шумілінскага раёну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG