Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Касьцян: “Гэта пірава перамога расейскіх алігархаў”


Радыё Свабода Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Касьцян лічыць нафтавае пагадненьне, падпісанае ўчора, часовым.

Касьцян: “Расейскія алігархі дамагліся свайго. Але мы павінны сказаць, што гэта часовае пагадненьне, бо мы не адмовімся ад сваіх здабыткаў, якія мы павінны мець. Мы будзем весьці перамовы наконт таго, што расейскія алігархі, якія пастаўляюць нафту ў заходнія краіны, яны маюць вялікія прыбыткі. Яны ж не дарэмна пастаўляюць нафту праз нашу тэрыторыю. Таму яны будуць нам плаціць па 45 даляраў за тону нафты, якую яны перапампоўваць па тэрыторыі Беларусі. Гэта іх часовая перамога. Яны будуць вымушаныя плаціць паводле рынкавых умоваў, калі мы выстаўляем свае цэны. Гэта іх пірава перамога”.

Спадар Касьцян перакананы, што цяпер у Расеі наступіў момант нявызначанасьці, зьвязаны з будучымі выбарамі ў Думу і выбарамі прэзыдэнта:

Касьцян: “Пуцін разумее, што ён ня будзе больш прэзыдэнтам, і ён вырашыў адпомсьціць Лукашэнку за тое, што ён не падтрымаў ідэю хуткага стварэньня саюзнай дзяржавы і вылучэньня кандыдатуры Пуціна на пасаду прэзыдэнта саюзнай дзяржавы”.

На аднаўленьне інтэграцыі спадар Касьцян спадзяецца пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG