Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шклоў: кандыдат запытаў Уладзімера Канаплёва пра крымінальныя справы


Радыё Свабода Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ўчора наведаў Шклоў. Падчас сустрэчы з жыхарамі райцэнтру, кандыдат у дэпутаты абласнога савету Рыгор Кастусёў запытаў Уладзімера Канаплёва, з чым зьвязаныя крымінальныя справы, распачатыя супраць кіраўніцтва шэрагу прадпрыемстваў Шклова – гэта пралікі з падборам кадраў, альбо спробы дыскрэдытаваць Шклоўскі раён?

Уладзімер Канаплёў, засьпеты пытаньнем зьнянацку, пасьля доўгага аповеду пра сытуацыю ўрэшце сказаў, што ён не кантралюе падбор кадраў у Шклоўскім раёне, а крымінальныя справы – вынік дзейнасьці былога кіраўніка раёну, які таксама зьняты з пасады.

З адказам Рыгор Кастусёў не пагадзіўся. Ён перакананы, што ўсе прызначэньні на вышэйшыя кіроўныя пасады ў Шклоўскім раёне бязь ведама Ўладзімера Канаплёва не адбываюцца.

За апошнія тры гады крымінальныя справы былі распачатыя супраць дарэктараў мясцовага камунгасу, хлебазаводу, малаказаводу, а таксама кіраўніка папяровай фабрыкі “Спартак” ды ягонага намесьніка. Цяпер правяраюць яшчэ шэраг прадпрыемстваў Шклова.

На думку кіраўніка рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ, Шклоўскі раён апынуўся ў сытуацыі кадравага голаду. Рыгор Кастусёў зазначае, што на дадзены момант мясцовых кадраў у Шклове няма. За апошнія шэсьць год з пасадаў звольнілі больш за дваццаць кіраўнікоў. На іхныя месцы прызначылі людзей зь іншых рэгіёнаў. Цяпер падбор кадраў ажыцьцяўляецца паводле прынцыпу асабістай адданасьці. Незапатрабаваныя мясцовыя спэцыялісты зьехалі ў Магілёў, Воршу ды Менск.

Рыгор Кастусёў працяглы час кіраваў у Шклове раённай камунальнай гаспадаркай. У 2001 годзе, па сканчэньні прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі, ён вымушаны быў звольніцца. Цяпер ён прадпрымальнік. У Шклоўскім раёне балятуецца ў абласны і раённы саветы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG