Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Кароль: эканамічныя і палітычныя зьмены ў Беларусі непазьбежныя


Радыё Свабода Адзін зь лідэраў беларускай сацыял-дэмакратыі Аляксей Кароль перакананы, што нафтавае пагадненьне падпісанае на расейскіх умовах.

Кароль: “Па сутнасьці, Расея ў гандлёвай вайне гэты раўнд выйграла. І ня толькі гэты, а і наступныя. Гэта параза цяперашніх уладаў Беларусі ня толькі ў эканамічнай палітыцы, але і ў палітыцы наогул. Зараз Беларусь, страціўшы “халяўны” даход ад розьніцы цэн на нафту і газ, вымушаная ісьці на пэўныя рэформы. Але відавочна, што гэты рэжым ня здольны ісьці на сапраўдныя эканамічныя пераўтварэньні. Гэтая супярэчнасьць закладае складанасьці для Беларусі наперадзе”.

Цяпер праект “саюзнай дзяржавы” пахаваны канчаткова, перакананы спадар Кароль:

Кароль: “Нечаканы вынік гэтага канфлікту: Лукашэнка ішоў да ўлады на інтэграцыйнай рыторыцы і на імкненьні ўзьняцца на крамлёўскі прастол. Але лёгіка гісторыі і распаду таталітарных дзяржаваў такая, што прывяла да таго, што Беларусь зрабіла яшчэ адзін крок да сьцьвярджэньня свайго сувэрэнітэту і дзяржаўнасьці. У гэтым мне бачыцца і параза імкненьня Лукашэнкі на бестэрміновую ўладу ў Беларусі. Але сувэрэнітэт трэба бараніць у далейшым праз сыстэмныя эканамічныя і палітычны рэформы. Палітычныя зьмены непазьбежна прыйдуць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG