Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Д.Фурман: Гэта - адна зь вехаў усталяваньня Беларусі як дзяржавы


Юры Дракахруст, Масква Пагадненьне, падпісанае сёньня паміж ўрадамі Беларусі і Расеі, мае тры аспэкты - лічыць вядомы расейскі палітоляг, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытуту Эўропы Расейскай акадэміі навук Дзьмітры Фурман.

Фурман: “Па-першае, гэта, зразумела, кампраміс і нармальны кампраміс, больш-менш прымальны для абодвух бакоў. Добра што ў Беларусь упершыню з Новага году пайшла нафта.

Другі момант - гэта яшчэ адзін, вельмі важны крок на шляху ліквідацыі асобых адрозьненьняў на постсавецкай прасторы, яшчэ адзін крок на шляху ліквідацыі рэштак СНД, рэштак Расейскай імпэрыі і рэштак СССР.

Цяпер Расея застаецца адна, яна абкружаная колам не васалаў і паўсяброў, а краінамі па ўсім пэрымэтры расейскай мяжы, зь якімі ў нас (амаль з усімі) складаныя дачыненьні і канфлікты. Зараз да іх дадалася Беларусь.

Трэці аспэкт - уласна беларускі, які тычыцца беларускай гісторыі. Мне здаецца, што гэта - адна зь вехаў усталяваньня Беларусі як дзяржавы, якая ўсьведамляе сябе як незалежная, як дзяржавы, якая назаўжды. Гэта адзін з крокаў на шляху набыцьця Беларусьсю незалежнасьці - незалежнасьці эканамічнай, але перш за ўсё псыхалягічнай”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG