Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская нафта да Наваполацку яшчэ не дайшла


Валер Каліноўскі, Менск На Наваполацкім нафтаперапрацоўчым заводзе “Нафтан” не пацьвярджаюць інфармацыю прэсавай службы А.Лукашэнкі аб тым, што на прадпрыемства пачала паступаць расейская нафта.

“Новая расейская нафта да нас яшчэ не паступае”,-- сказаў адзін з супрацоўнікаў прадпрыемства, які заставаўся сёньня на начным дзяжурстве. Усё кіраўніцтва разьехалася па кватэрах, паведаміў ён.

Завод працуе на пераходных запасах нафты зь мінулага году, якіх павінна хапіць да канца студзеня.

Сёньня ўвечары прэсавая служба А.Лукашэнкі паведаміла пра тэлефонную размову А.Лукашэнкі і У.Пуціна наконт нафтавых праблемаў і пра тое, што пасьля размовы стала вядома, што расейская нафта пачала зноў паступаць на беларускія НПЗ, у прыватнасьці ў Наваполацак.

Кіраўнік прэсавай службы А.Лукашэнкі Павал Лёгкі, пацьвярджаючы гэтую інфармацыю ў размове з Радыё Свабода, спаслаўся на размову прэзыдэнтаў.

Пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь былі спыненыя 1 студзеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG