Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да нафтавых перамоваў зноў далучыліся Пуцін і Лукашэнка


Валер Каліноўскі, Менск Прэсавая служба А. Лукашэнкі паведаміла пра чарговую працяглую тэлефонную размову А. Лукашэнкі і У. Пуціна наконт нафтавых праблем.

“Некалькі разоў гэтыя перамовы ў Маскве заходзілі ў тупік, таму зноў да рашэньня праблемных пытаньняў давялося далучыцца прэзыдэнтам Расеі і Беларусі”,– паведаміла прэсавая служба А. Лукашэнкі.

Паведамляецца таксама, што пасьля размовы стала вядома, што расейская нафта пачала зноў паступаць на беларускія НПЗ, у прыватнасьці ў Наваполацак.

Кіраўнік прэсавай службы А.Лукашэнкі Павал Лёгкі, пацьвярджаючы гэтую інфармацыю ў размове з Радыё Свабода, спаслаўся менавіта на размову прэзыдэнтаў.

Лёгкі: “Ужо тое, што расейская нафта пайшла ў Беларусь зьяўляецца неблагой інфармацыяй”.

Спадар Лёгкі паведаміў таксама, што цягам дня прэм’ер Сідорскі праводзіў кансультацыі з А.Лукашэнкам, і што той разьлічвае, што даручэньне прэзыдэнтаў будзе выкананае - прэм’еры Расеі і Беларусі знойдуць кампраміс яшчэ ў пятніцу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG