Суд прызнаў барысаўскага актывіста, які быў затрыманы 11 студзеня, вінаватым у хуліганскіх дзеяньнях. Паводле Мацкевіча, насамрэч спадара Салаша пакаралі за ўдзел у цяперашняй выбарчай кампаніі – той разам з паплечнікамі рыхтаваў назіраньне за вынікамі выбараў 14 студзеня ў адной з барысаўскіх акругаў.
Міхал Стэльмак, Менск У Барысаве на 5 сутак арыштаваны лідэр тутэйшай суполкі Партыі БНФ Сяргей Салаш. Як паведаміў Радыё Свабода яго паплечнік Алег Мацкевіч, такое рашэньне вынес сёньня суд гэтага гораду.