Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінск: кандыдата ў дэпутаты затрымалі перад прыездам Мілінкевіча


Радыё Свабода Сябра Партыі БНФ Аляксандар Рамановіч, які вылучаецца кандыдатам у дэпутаты Берасьцейскага абласнога савету і даверанай асобай якога зьяўляецца Аляксандар Мілінкевіч, затрыманы людзьмі ў камуфляжнай форме. На сёньня ў Пінску заплянаваная сустрэча кандыдата з выбарцамі з удзелам А.Мілінкевіча.

Толькі праз некалькі гадзінаў маці спадара Рамановіча даведалася, што ейны сын знаходзіцца ў міліцэйскім пастарунку. Дакладнай інфармацыі, што сталася падставай для затрыманьня сябра БНФ, пакуль няма. Аднак у размове зь міліцыянтамі маці Аляксандра Рамановіча высьветліла, што сын запатрабаваў адваката.

На гэтым тыдні ў Пінску іншы кандыдат ў дэпутаты мясцовага гарсавету Аляксандар Васільеў быў пакараны арыштам на 7 сутак нібыта за парушэньне грамадзкага парадку. Спадар Васільеў знаходзіўся ў гарвыканкаме у той час, калі там адбывалася нарада зь сябрамі выбарчых камісіяў, і стаў сьведкам прапановаў здаваць пустыя блянкі пратаколаў з подпісамі сябраў выбаркамаў адразу пасьля заканчэньня галасаваньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG