Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: адбыліся суды на актывістамі выбарчай кампаніі


Радыё Свабода, Берасьце Паводле рашэньня суду Маскоўскага раёну Берасьця, удзельнік руху “За Свабоду” Андрэй Шарэнда быў апраўданы, а ягоны паплечнік Дзяніс Турчаняк пакараны штрафам у памеры 15-ці з паловай тысячаў беларускіх рублёў.

Міліцыянты, якія затрымлівалі 11 студзеня спадара Шарэнду ў цэнтры Берасьця, так і ня здолелі сёньня давесьці ў судзе, што было падставай для таго, каб адвезьці ўдзельніка выбарчай кампаніі ў пастарунак. Судзьдзя Руслан Сянько прыняў рашэньне спыніць справу у адносінах да Андрэя Шарэнды.

Што тычыцца яшчэ аднаго актывіста дэмакратычнага руху, Дзяніса Турчаняка, дык спачатку міліцыянты спрабавалі абвінаваціць яго ў тым, што ён кіраваў аўтамабілем, які лічыцца скрадзеным. Пазьней гэтыя абвінавачваньні былі зьнятыя, але спадара Турчаняка пакаралі штрафам у памеры 0,5 базавай вялічыні за тое, што ён нібыта лаяўся і не падпарадкоўваўся патрабаваньням міліцыянтаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG