Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Глыбокае: прадстаўніцу БГК вінавацяць у закліках байкатаваць датэрміновае галасаваньне


Радыё Свабода, Віцебск Сябра грамадзкага аб’яднаньня “Беларускі Гэльсынскі Камітэт” Ганна Мартыноўская і Юры Калбасіч -- давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Глыбоцкага райсавету Яраслава Берніковіча -- наведаўшы шэраг выбарчых участкаў, адзначылі парушэньні ў арганізацыі выбараў.

Спадарыня Мартыноўская распавяла, што з іхнай прысутнасьцю на выбарчы ўчастак у вёсцы Карабы прывезьлі на машыне 16 кабет-пенсіянэрак – на “добраахвотнае” датэрміновае галасаваньне.

Мартыноўская: “Я ж чула, як яны казалі: “Ай, прывезьлі -- і добра! Зараз прагаласуем, і ўсё! Толькі мы ня ведаем, хто ён такі, за каго галасаваць будзем!” Я пытаюся: “Дык як жа вы будзеце галасаваць, калі нават прозьвішча ня ведаеце?” “Ай, дык мы спытаем. І нам усё пакажуць!” – кажуць. Людзі ж гавораць, не ўсьведамляючы, што гэта парушэньне заканадаўства!”

Ганна Мартыноўская пакуль не фіксавала заўважаных парушэньняў, абмежаваўшыся, хіба, вуснымі заўвагамі. Аднак на чарговым выбарчым участку ў вёсцы Шунеўцы яе сустрэў намесьнік начальніка раённае міліцыі Аляксей Протас, запрасіў “на гутарку”, а затым склаў пратакол: нібыта, яна заклікала людзей байкатаваць датэрміновае галасаваньне. Пры гэтым спадарыню Мартыноўскую запэўнілі: быццам, маюцца нават сьведкі гэтага факту, і справа будзе перададзена ў суд, калі яны пацьвердзяць тое, у чым вінавацяць прадстаўніцу БГК.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG