Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Сідорскі працягне нафтавыя перамовы з Міхаілам Фрадковым


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ў Маскве а 11-й гадзіне мусяць працягнуцца перамовы паміж прэм’ер-міністрам Беларусі Cяргеем Сідорскім і кіраўніком расейскага ўраду Міхаіл Фрадковым.

Пра гэта паведаміў нашаму радыё прэс-сакратар амбасады Беларусі ў Маскве Аляксандар Гардзейчык. Пакуль працягваюцца кансультацыі і бакам не ўдалося дамовіцца па нафтавым пытаньні. Цягам сёньняшняга дня кіраўнікі ўрадаў Расеі і Беларусі Міхаіл Фрадкоў і Сяргей Сідорскі павінны прадставіць прапановы ў справе вырашэньня нафтавага канфлікту паміж дзьвюма краінамі. Адносна візыту ў Маскву А. Лукашэнкі ў амбасадзе Беларусі пакуль ня маюць пэўнай інфармацыі.

У прэсавай службе расейскага міністэрства эканамічнага разьвіцьця і гандлю сказалі, што перамовы паміж прэм’ерам Сяргеем Сідорскім і міністрам Германам Грэфам праходзілі ў закрытым рэжыме. Ніякай інфармацыі пра іх вынікі не падаецца. Учора, адразу пасьля заканчэньня перамоваў С.Сідорскі і Г.Грэф накіраваліся на сустрэчу з расейскім прэм’ерам М.Фрадковым. У перамовах паміж кіраўнікамі ўрадаў Беларусі і Расеі быў аб’яўлены тэхнічны перапынак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG