Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаліся перамовы М.Фрадкова і С.Сідорскага


Валер Каліноўскі, Менск Каля 21-й гадзіны паводле менскага часу ў Доме ўраду Расеі пачаліся перамовы прэм’ераў Расеі і Беларусі Міхаіла Фрадкова і Сяргея Сідорскага

М. Фрадкоў заявіў на пачатку перамоваў, што Расея гатовая прапанаваць Беларусі збалянсаванае і зразумелае рашэньне нафтавай праблемы.

Фрадкоў: "Вельмі хацелася б, каб гэтае рашэньне было зразумелым, сапраўды празрыстым і выцякала зь неабходнасьці працягваць супрацоўніцтва з максымальным эфэктам для разьвіцьця эканомік нашых краін”,-- цытуе расейскага прэм’ера агенцтва Інтэрфакс.

Паводле Фрадкова, з-за апошніх падзеяў пацярпеў імідж Расеі як надзейнага пастаўшчыка энэргарэсурсаў, ёсьць і фінансавыя страты.

С. Сідорскі выказаўся за апэратыўнае рашэньне праблемаў па цэлым коле гандлёва-эканамічных дачыненьняў дзьвюх краінаў.

Перамовы адбываюцца ў пашыраным складзе з кожнага боку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG