Затрыманага зьмясьцілі ў спэцпрыёмнік пры Кастрычніцкім РАУС. Міліцыянты сьцьвярджаюць, што ён нецэнзурна лаяўся. Заўтра раніцай Максіма Губарэвіча маюць даставіць у Кастрычніцкі раённы суд гораду.
Сяргей Астраўцоў, Горадня У чацьвер пад канец дня ў Горадні затрымалі грамадзкага актывіста Максіма Губарэвіча. Гэта адбылося каля выбарчага ўчастка. Максім Губарэвіч зьяўляецца даверанай асобай Сяргея Антусевіча з партыі БНФ, які балятуецца ў гарадзкі савет.