А палове на шостую вечара паводле менскага часу перамовы двух прэм’ераў яшчэ не пачаліся, і прэсавы сакратар кіраўніка беларускага ўраду Аляксандар Цімашэнка ня мог пэўна сказаць, калі яны маюць пачацца.
На гэтых перамовах беларускі бок хоча дамагчыся скасаваньня экспартнага мыта на расейскую нафту, прадаваную ў Беларусь, што дзейнічае ад 1 студзеня 2007 году памерам 180 даляраў за тону. Перамовы сталі магчымымі пасьля таго, як беларускі ўрад адмяніў сваё мыта на транзыт расейскай нафты.
Перад запляванай на сёньня сустрэчай з расейскім прэм’ерам Міхаілам Фрадковым Сяргей Сідорскі пагутарыў з расейскім міністрам эканамічнага разьвіцьця і гандлю Германам Грэфам. Камандзіроўка кіраўніка беларускага ўраду разьлічаная на два дні. Заўтра прэм’еры маюць перадаць свае прапановы па ўрэгуляваньні нафтавага крызысу кіраўнікам дзяржаваў. Перад пачаткам перамоваў у Маскве беларускі прэм’ер Сяргей Сідорскі выказаў сваё бачаньне прычын нафтавага супрацьстаяньня Беларусі і Расеі.
Сідорскі: “Усе міжнародныя пагадненьні, падпісаныя Беларусьсю і Расеяй у рамках “двойкі” (Беларусь--Расея) і ў фармаце “шасьцёркі”(ЭўразЭЗ) не прадугледжваюць выключэньняў і абмежаваньняў ва ўзаемным гандлі. Гэта ёсьць ня што іншае, як заваёва эканомік нашых дзяржаў на постсавецкай прасторы”.
Сідорскі заявіў, што Беларусь летась атрымлівала нафту па ўсясьветных коштах, і ўвядзеньне мыта найперш зрабіла нявыгадным бізнэс расейскіх нафтавых кампаніяў на беларускіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах.
Скасаванае ж беларускае мыта на пропуск нафты па сваіх трубаправодах спадар Сідорскі назваў захадам у адказ:
Сідорскі: “Мы ўвялі сымэтрычны захад у адказ на ўведзенае расейскім урадам мыта, каб паказаць, што такі захад не зьяўляецца штуршком да разьвіцьця эканомікі”.
Спадар Сідорскі зьбіраецца дамовіцца з кіраўніцтвам расейскага ўраду наконт “скасаваньня ўсіх выключэньняў і абмежаваньняў ва ўзаемным гандлі”.
Тым часам у расейскім міністэрстве эканамічнага разьвіцьця і гандлю з учорашняга дня праходзілі перамовы віцэ-прэм’ера Беларусі Андрэя Кабякова і расейскага міністра Германа Грэфа,– паведаміла супрацоўніца прэсавай служба расейскага ведамства Анастасія Зімоніна:
Зімоніна: “Першапачаткова была такая ўмова, што беларускаму боку трэба скасаваць сваё транзытнае мыта. Гэта было першым крокам да пачатку перамоваў. Учора мыта скасавалі -- і перамовы пачаліся. Яны ўсё яшчэ працягваюцца”.
Тым часам сёньня раніцай у поўным аб’ёме адноўленыя пастаўкі расейскай нафты на Захад. У Беларусь расейская нафта па-ранейшаму не экспартуецца.