Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Guardian: “Беларусь падпарадкавалася ціску Масквы”


Радыё Свабода “Выглядае, што Беларусь здалася пасьля таго, як Масква абвясьціла, што падрыхтавала захады супраць рыпучай беларускай эканомікі савецкага ўзору. Паводле паведамленьняў, чыноўнікі плянавалі ўвесьці мыты на ўвесь беларускі імпарт. Болей за палову экспарту Беларусі ідзе ў Расею.

На мяжы з Расеяй адразу ж узьніклі чэргі аўтамабіляў, як толькі Масква запатрабавала, каб беларускія кіроўцы афармлялі пасьведчаньні на часовы ўвоз аўтатранспарту на расейскую тэрыторыю.

Некаторыя назіральнікі папярэджваюць, што спрэчка ня можа быць цалкам разьвязана. Маскоўскі аналітык Яўгені Волк сказаў: “Ніхто ў Маскве ня верыць Лукашэнку -- майстру блефу, які шмат разоў падманваў Расею”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG