Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Багданкевіч: "У лепшым выпадку Беларусь страціць на нафце два мільярды даляраў"


Уладзімер Глод, Менск Былы старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі прафэсар Станіслаў Багданкевіч у інтэрвію нашаму радыё сказаў, што, на ягоную думку, Беларусь цяпер прайграе у канфлікце з Расеяй:

Багданкевіч: "У любым выпадку Беларусь вырачана прайграць матэрыяльна. Яна ўжо вымушаная адмяніць пасьпешлівае рашэньне пра ўвядзеньне мыта на транзыт расейскай нафты. І гэта відавочны мінус.

Мне падаецца, што бакі здолеюць дамовіцца пра падзел экспартнага мыта. Але ж раней мы наагул нічога не плацілі Расеі. А цяпер мільярды два даляраў давядзецца аддаць. І гэта будзе лепшы для Беларусі варыянт. Бо ў горшым выпадку давялося б дадаткова шукаць 3 мільярды 600 мільёнаў даляраў. Нават калі падзяліць прыбытак у роўных аб’ёмах, мы страцім 1 мільярд 800, а калі Расея забярэ сабе 70% , дык гэта будуць велізарныя плацяжы з боку Беларусі. Нічога добрага няма".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG