Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С. Сідорскі: увядзеньне мыта ёсьць спробай заваёвы эканомікі іншай дзяржавы


Радыё Свабода Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў, што ўвядзеньне любых абмежаваньняў, мыта на тэрыторыі Мытнага саюзу можна расцэньваць як спробу заваёвы эканомікі іншай дзяржавы.

“Усе пагадненьні ў рамках “двойкі”, “шасьцёркі” не прадугледжваюць нейкага мыта. Гэта ёсьць ня што іншае, як заваёва эканомікі іншых дзяржаў,” — заявіў журналістам у Маскве С.Сідорскі.

Прэм’ер-міністар таксама падкрэсьліў, што пазыцыя беларускага боку заснавана на тым, што мыта павінна зьбірацца ня ў межах Мытнага саюзу, а на яго мяжы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG