Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці зьявіцца ў Берасьці вуліца імя Касьцюшкі?


Радыё Свабода, Берасьце Прадстаўнікі нацыянальна-культурных таварыстваў Берасьця зьвярнуліся ў гарвыканкам з прапановай надаць адной з мясцовых вуліцаў імя Тадэвуша Касьцюшкі.

Аналягічныя прапановы пра ўшанаваньне памяці вядомага грамадзкага і палітычнага дзеяча, нацыянальнага героя Польшчы і ЗША, ганаровага грамадзяніна Францыі, які нарадзіўся на Берасьцейшчыне, вылучаліся і раней. Аднак толькі зараз мясцовыя ўлады паабяцалі разгледзець гэтае пытаньне на паседжаньні гарвыканкаму.

Між тым, берасьцейскія ўлады зьбіраюцца абвясьціць конкурс пра новую назву часткі цяперашняй вуліцы Суворава, войскі якога здушылі паўстаньне пад кіраўніцтвам Касьцюшкі.

Варта прыгадаць, што вуліцы Набярэжнай у Берасьці ў свой час было нададзенае імя Францішка Скарыны. Некалькі гадоў таму назва вуліцы была зноў скарочаная з-прычыны ейнай “грувасткасьці”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG