Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч: “Самае непрыемнае - Беларусь не падрыхтаваная да ўваходу ў рынак”


Алег Грузьдзіловіч, Менск Лідэр аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч мяркуе, што Беларусь і Расея чарговы раз дамовяцца адносна продажу нафты. Між тым, палітык ужо ня лічыць гэта істотным.

Мілінкевіч: “Яны мусяць дамовіцца і дамовяцца. Спрэчка будзе толькі ў тым, у якіх памерах падзеляць падатак на нафту. Але прычына ня ў тым, як яны падзеляць прыбыткі, а ў тым, што гэтае сяброўства не было шчырым. Яно было карысьлівым і з нашага боку. Вечныя абяцанкі ствараць саюзную дзяржаву не былі шчырымі. Зь беларускага боку ніхто не зьбіраўся гэтую дзяржаву будаваць, і таму цяпер даводзіцца плаціць па тых вэксалях, што былі раздадзеныя. Але мяне як беларуса ня гэта цікавіць, а цікавіць лёс Беларусі. Самае непрыемнае, што мы не падрыхтаваныя да ўваходу ў рынак, а рынкавыя адносіны вось-вось усталююцца. Наша ж камандная эканоміка ня здасьць экзамэну -- яна да такога не прыстасаваная. І вось што з гэтым рабіць? Мяркую, увесь інтэлектуальны патэнцыял Беларусі над гэтым мусіць працаваць. Сёньня без рэформаў, без хуткіх і эфэктыўных рэформ мы ня маем будучага дня”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG