Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Мілінкевіч сустрэўся з выбарцамі Глыбоччыны (фота)


Радыё Свабода, Віцебская вобласьць Спадар Мілінкевіч прыехаў падтрымаць дэмакратычных кандыдатаў, якія дапамагалі яму ў часе мінулай прэзыдэнцкай кампаніі.

Аляксандар Мілінкевіч пабываў на выбарчым участку Шуняўскай выбарчай акругі, у якой балятуецца сябра Партыі БНФ Яраслаў Берніковіч. Сп. Мілінкевіч сустрэўся таксама з кандыдаткай у дэпутаты Віцебскага абласнога савету Юліяй Букай. Гэтая сустрэча адбылася ў вёсцы Станулі, дзе мясцовыя жыхары адкрывалі перад наведнікамі свае праблемы.

Спадарыня Юлія кажа, што найбольш скардзяцца на пабытовыя праблемы, якія можна вырашыць на мясцовым узроўні, але людзі зазвычай не зьвяртаюцца зь імі да дзейных дэпутатаў, бо ня вераць у іхную дапамогу.

Бука: “Пытаюцца, да прыкладу: “Як мне да яго зьвярнуцца: я ня ведаю, дзе ён ёсьць, дзе ён сядзіць?!” Альбо прызнаюцца шчыра: “У мяне дачка заканчвае тэхнікум. Калі дапаможаце, як станеце дэпутатам, уладкаваць яе тут, на месцы, то за вас прагаласуем і ўсю радзіну прывядзём галасаваць!” Ці яшчэ кажуць: “У нас лямпачка не гарыць! Як будзе лямпачка гарэць, дык за вас прагаласуем усе!” Вось такія абсалютна практычныя пытаньні”.

Аляксандар Мілінкевіч пасьля сустрэч на Віцебшчыне – учорашняй на Полаччыне і сёньняшняй на Глыбоччыне -- таксама адзначыў, што беларускія выбарцы надта ж пасіўныя: не спадзяюцца на вынікі новых мясцовых выбараў. А ўсё сталася так таму, што дзейныя кандыдаты ад улады папросту не займаюцца вырашэньнем праблем людзей.



Глыбоцкі кандыдат Яраслаў Берніковіч зь Мілінкевічам на гарадзкім кірмашы



У вёсцы Станулі

З кандыдаткай Юліяй Букай
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG