Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінюст вынес чарговае папярэджаньне Партыі камуністаў


Радыё Свабода, Прага Папярэджаньнем вынесенае па выніках праверкі дзейнасці партыі. Падчас праведзенай мінюстам юстыцыі праверкі сяброўства ў ПКБ пацверджанае ў дачыненні меней за 1300 асоб, што ў цэлым адпавядае патрабаванням заканадаўства адносна мінімальнай колькасці палітычнай партыі.

Разам з тым, міністэрства заяўляе, што сяброўства ў дадзенай партыі больш за 200 асоб, уключаных у сьпіс, не пацвердзілася. На гэтай падставе Партыі камуністаў Беларускай вынесенае пісьмовае папярэджаньне і прызначаны тэрмін для ліквідавання парушэньняў.

Калі яны ня будуць ліквідаваныя да 5 лютага, будзе пастаўлена пытаньне аб ліквідацыі партыі.

Прэсавы сакратар ПКБ Сяргей Вазьняк лічыць, што прэтэнзіі мінюста да партыі не з’яўляюцца правамернымі, паколькі «ведамствы не праводзіла законную праверку дзейнасьці ПКБ».

Паводле Сяргея Вазьняка замест міністэрства юстыцыі праверку праводзілі міліцыя, пракуратура, КДБ, супрацоўнікі домакіраўніцтваў, якія запалохвалі сяброў партыі і аказвалі на іх ціск. “Нічога дзіўнага ў тым, што шмат хто адмаўляўся гаварыць з супрацоўнікамі міліцыі і КДБ, або адмаўляўся ад свайго сяброўства ў выніку такой «праверкі» – заявіў Сяргей Вазняк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG