Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымінальную справу супраць актывіста Саюзу палякаў перадалі ў суд


Сяргей Астраўцоў, Горадня У Кастрычніцкі раённы суд Горадні накіравана крымінальная справа Мечыслава Яскевіча — кіраўніка гарадзкога аддзелу Саюзу палякаў, не прызнаванага ўладамі.

Яго абвінавачваюць у злосным хуліганстве (зьбіцьці чалавека) паводле часткі першай артыкула 339 Крымінальнага кодэксу. Ім прадугледжана пакараньне: арышт, штраф, абмежаваньне свабоды альбо зьняволеньне на тэрмін да трох гадоў.

Сам Мечыслаў Яскевіч заяўляў сьледчаму, што яго перасьледуюць за дзейнасьць у Саюзе палякаў. А адвакат Уладзімір Кісялевіч падаваў хадайніцтва аб спыненьні крымінальнага перасьледу спадара Яскевіча, зазначыўшы, што ў ягоных дзеяньнях адсутнічае склад злачынства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG