Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін загадаў абараніць расейскую эканоміку ад Беларусі


Радыё Свабода, Прага Сёньня прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін правёў урадавую нараду, прысьвечаную крызісу, які выкліканы спыненьнем паставак нафты праз Беларусь.

Пуцін даручыў ураду зрабіць комплекс мераў для абароны расейскай эканомікі. «Гэта тычыцца ўсіх аспэктаў узаемаадносінаў з нашымі партнэрамі, у тым ліку з Беларусьсю» - падкрэсьліў ён. Ён прапанаваў абмеркаваць з расейскімі кампаніямі магчымасьць скарачэньня здабычы нафты ў сувязі з праблемамі, якія ўзьніклі пры транзыце нафты праз Беларусь.

Міністар эканамічнага разьвіцьця і гандлю Расеі Герман Грэф, выступаючвы на ўрадавай нарадзе ў Крамлі, назваў мыта, уведзенае Беларусьсю за транзыт нафты «беспрэцэдэнтным», паводле міністра ўвядзеньне гэтага мыта супярэчыць міжнароднаму праву і двухбаковым пагадненьням.

Падчас нарады прэзыдэнт Расеі закрануў таксама пытаньне газавага пагадненьня з Беларусьсю, якое было заключанае ў апошні дзень мінулага году

Паводле Ўладімера Пуціна, страты расейскай эканомікі ад газавага пагадненьня з Беларусьсю склалі 3.3 мільярды даляраў. Пра гэта ён заявіў на сёньняшняй урадавай нарадзе, скліканай для вырашэньня нафтавага крызысу.

Паводле Пуціна, гэта “плата Расеі за пераход да рынкавых адносінаў і прамая падтрымка беларускіх калегаў”. Прэзыдэнт Расеі нагадаў, што Польшча сёлета купляе газ у Расеі па 260 даляраў за тысячу кубамэтраў. Паводле Пуціна тое, што Расея пагадзілася купіць некантрольную долю “Белтрансгазу”, пагадзіўшыся з самай высокай ацэнкай кошту гэтага прадпрыемства, таксама з’яўляецца яшчэ адной формай падтрымкі Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG