Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На памежным пераходзе "Рэдзькі-Краснае" стаяць чэргі


Радыё Свабода, Віцебская вобласьць Адразу пасьля навагодніх сьвятаў расейскі мытны камітэт увёў абавязковае афармленьне часовага ўезду для ўсіх транспартных сродкаў. Як патлумачыў кіраўнік рэгіянальнага Смаленскага філіялу мытні Уладзімер Лукашоў, раней падобную рэгістрацыю на мяжы мусілі праходзіць толькі грузавыя аўтамашыны.

За апошнія суткі на памежным пераходзе "Рэдзькі-Краснае" было сабралося пад тысячу машынаў: кіроўцы легкавікоў мусілі па некалькі гадзінаў саяць у чэргах, каб заплаціць падатак. І грузавыя фуры, якія трапілі ў атачэньне легкавікоў, таксама мусілі чакаць дазволу на праезд, нават пры наяўнасьці ўсіх належных дакумэнтаў.

Прадстаўнік расейскага боку Уладзімер Лукашоў сьцвярджае, што ўжо сёньня сытуацыя на памежным пераходзе мусіць нармалізавацца. Ён зьвязвае наяўнасьць чэргаў перадусім з пасьлясьвяточным наплывам машынаў, а не з увядзеньнем новых мытных патрабаваньняў.

На беларускім баку круглыя суткі дзяжураць прадстаўнікі Віцебскай транспартнай інспекцыі. Адзін зь іх на ўмовах ананімнасьці выказаў сваё меркаваньне карэспандэнту Радыё Свабода: " Усё гэта нагадвае сытуацыю на заходнім памежжы ў 80-90-я гады, калі заканадаўства не было ўнармаваным. А цяпер Расея робіць што хоча, і такога вэрхалу на мяжы ўжо даўно не было!"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG