Як заявіў сёньня намесьнік міністра эканомікі перад пачаткам перамоваў у Маскве, беларускі бок лічыць найбольш рэальным вяртаньне да падзелу экспартнага мыта на нафтапрадукты. Гаворка ідзе пра адмену Расеяй мыта на нафту, якая дастаўляецца ў Беларусь. У адказ беларускі ўрад згодны разгледзіць пытаньне наконт пералічэньня мыта на нафтапрадукты ў расейскі й беларускі бюджэты, паведамляе Інтэрфакс.
Радыё Свабода Намесьнік міністра эканомікі Беларусі Ўладзімер Найдуноў назваў беспадстаўнымі вінавачаньні ў тым, што беларусы незаконна адбіраюць расейскую нафту. Са словаў спадара Найдунова, Расея павінна была забясьпечыць мытнае дэкляраваньне транзыту нафты, але гэтага не адбылося.