Аляксею Крывянцову 20 гадоў, Вадзіму Логінаву — 21, першы працуе, другі з пачатку году — беспрацоўны. 28 верасьня яны зрабілі надпісы на вуліцы і ў інтэрнаце, распавядае Вадзім Логінаў:
(Логінаў:) “Я напісаў “БТ нам хлусіць”, “БТ — халуй рэжыму”, я напісаў “БРСМ — паплечнікі рэжыму”. Напісалі мы гэта на сьцяне каледжу прыборабудаваньня і напісалі ў інтэрнаце, але няшмат — некалькі надпісаў на некалькіх паверхах”.
Вадзім гаворыць, што іх бачыла ў інтэрнаце вахцёрша, таму іх неўзабаве адшукалі. Потым міліцыянты знайшлі балёнчык, з дапамогай якога хлопцы рабілі надпісы, на ім былі адбіткі пальцаў. Гэта была чырвоная фарба для абутку.
Каледж прыборабудаваньня і інтэрнат заявілі пра выдаткі на зафарбоўку надпісаў: гэта агулам больш за чатырыста тысяч рублёў. Хлопцы аплацілі выдаткі, што ім параіў зрабіць сьледчы. Вадзіма Логінава абзнаёмілі з крымінальнай справай, і яна яго ўразіла.
(Логінаў:) “Я бачыў гэтую справу: там адных фотаздымкаў некалькі старонак. Здымкі надпісаў зроблены з розных ракурсаў: буйным плянам, дробным плянам”.
Учора Вадзім Логінаў зьвярнуўся па параду да грамадзкага абаронцы Віктара Сазонава.
(Сазонаў:) “Гэта 341-ы артыкул — ня проста псаваньне будынкаў, гэта псаваньне маёмасьці ў цынічнай форме, бо ў звычайным выпадку гэтыя дзеяньні не падпадалі б пад крымінальны кодэкс. А калі ў справе вызначэньне наконт “цынічнасьці”, тады яна датычыць крымінальнага кодэксу нават калі сума пашкоджаньняў дастаткова невялікая”.
Такім чынам, папярэдне вядома, што хлопцаў будуць судзіць паводле артыкула 341 Крымінальнага кодэксу, што датычыць “апаганьваньня збудаваньняў і псаваньня маёмасьці”. У ім гаворыцца пра “цынічныя надпісы або выявы”, якія зроблены без “прыкметаў больш цяжкага злачынства”. Пакараньне: грамадзкія работы, штраф альбо арышт да трох месяцаў.