Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Балыкін: "Не выключаю ўсталяваньня мытнай мяжы паміж Беларусьсю й Расеяй"


Алесь Дашчынскі, Менск Незалежны беларускі эканаміст Сяргей Балыкін пракамэнтаваў нафтавы канфлікт з Расеяй. Спадар Балыкін не выключае, што праз пэўны час паўстане мытная мяжа паміж Беларусьсю й Расеяй.

Балыкін: "Ужо даволі даўно было відаць, што беларуска-расейскі саюз не існуе дэ-факта. Гэта нейкая юрыдычная, палітычная пачвара, якая існуе на паперы. І бакі ўсё больш і больш разыходзяцца. І гэта зразумела, бо Расея неяк ідзе да рынкавай эканомікі, а дэмакратыі ў Расеі больш, чым у Беларусі. І вялікай зацікаўленасьці ў гэтым саюзе няма ні ў кога.

На той час, калі быў створаны беларуска-расейскі саюз, беларуская дзяржава, беларускія чыноўнікі атрымалі магчымасьць зарабляць грошы на мяжы. Але ж гэтая нейкая дзірка на мяжы працуе і ў адваротны бок. Прыкладам, атрымоўваючы нафту з Расеі бяз мыта, Беларусь перапрацоўвала яе тут на сваіх заводах і далей прадавала за ніжэйшыя кошты на замежных рынках. Нейкія грошы пакідалі сабе чыноўнікі, нешта ішло ў бюджэт краіны.

Расея вырашыла, што яна ня будзе фінансаваць беларускі эканамічны цуд, і такім чынам яна пасьлядоўна разьмяжоўваецца зь Беларусьсю. У сэнсе выказваньня Пуціна: мухі асобна, катлеты асобна. Я не выключаю, што праз пэўны час будзе ўсталяваная мытная мяжа паміж Беларусьсю й Расеяй".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG