Прадстаўнік “Магілёўхлебпраму” ў інтэрвію недзяржаўнаму тэлеканалу “Магілёў-2” адзначыў, што чэрыкаўскія крамы больш не замаўляюць магілёўскага хлеба. Ён прызнаў, што маюцца праблемы ў стасунках зь мясцовай уладай.
Супрацоўнік: Ёсьць шэраг праблем, якія трэба вырашаць, шукаць паразуменьня зь мясцовымі ўладамі. Але пакуль гэтага ўзаемаразуменьня мы не знаходзім. У выніку церпяць спажыўцы, насельніцтва, не атрымліваючы якаснага асартымэнтнага тавару.
Паводле супрацоўніка “Магілёўхлебпраму”, падобная сытуацыя склалася таксама ў Клічаўскім ды Круглянскім раёнах.
Якасьць мясцовага хлеба значна саступае магілёўскаму. Чэрыкаўскія крамы, якія ня маюць на сваіх паліцах магілёўскага хлеба, губляюць пакупнікоў і церпяць матэрыяльныя страты. Але мясцовыя пякарні такім чынам пазбавіліся канкурэнцыі, і людзі змушаны купляць іхны хлеб.
У сярэдзіне 90-х хлеб беларускай вытворчасьці быў асноўным прадуктам гандлю на рынках памежных зь Беларусьсю расейскіх гарадоў. Цяпер жа сытуацыя зьмянілася. Са слоў рэдактара крычаўскай недзяржаўнай газэты “Вольны горад” Сяргея Няроўнага, беларускага хлеба ў Расею больш ня возяць: ён падаражаў і саступае расейскаму якасьцю.