Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Гомельтранснафта "Дружба": перапампоўваньне нафты ня спыненае


Радыё Свабода Галоўны інжынэр РУП “Гомельтранснафта “Дружба” Аляксандар Бардоўскі паведаміў, што цалкам перапампоўваньне расейскай нафты ў Польшчу і Нямеччыну ня спыненае.

Бардоўскі: "Так, некаторае памяншэньне адбылося. Такое распараджэньне даў канцэрн “Белнафтахім".

Які канкрэтна аб’ём нафты не падаецца ў Польшчу, спадар Бардоўскі сказаць ня змог.

На пытаньне, ці не зьвязанае такое рашэньне зь беларуска-расейскай спрэчкай вакол мытаў на нафту, спадар Бардоўскі адказаў: "Увогуле я чалавек тэхнічны... Але думаю, што відаць зьвязана".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG