Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніка расейскай "Транснефти" выклікаюць у беларускі суд


Радыё Свабода Сёньня павінна адбыцца судовае паседжаньне па справе Сямёна Вайнштока. Прадстаўнікі мытнага камітэту склалі пратакол на кіраўніка расейскай кампаніі “Транснефть”. Бізнэсоўца вінавацяць паводле артыкулу Кодэксу адміністрацыйных правапарушэньняў “Недэкляраваньне альбо няправільнае дэкляраваньне тавараў і транспартных сродкаў”.

"Кампанія "Транснефть", парушаючы дзейнае заканадаўства, перамясьціла праз мытную мяжу Беларусі з Расеі ў трэція краіны па магістральнаму нафтаправоду тавар – сырую нафту," – цытуе прэсавую службу Дзяржаўнага мытнага камітэту Агенцтва фінансавых навінаў. Нафту перавезьлі "без мытнага дэкляраваньня і сплаты адпаведнай мыты".

Віцэ-прэзыдэнт "Транснефти" Сяргей Грыгор''еў заявіў "Интерфаксу", што пакуль у кампаніі не атрымлівалі ніякіх позваў у суд.

1 студзеня Беларусь увяла мыта на транзыт расейскай нафты ў Заходнюю Эўропу. Мыта складае $45 за тону.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG