Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тыдзень у сьвеце ў фатаздымках: 1 - 7 студзеня


Радыё Свабода Міжнародныя падзеі ў фатаздымках


1 студзеня. Лора і Джордж Буш на пахаваньні былога прэзыдэнта ЗША Джэральда Форда, Вашынгтон


1 студзеня. Прэм''ер Беларусі С.Сідорскі і старшыня "Газпрому" А.Мілер на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі пасьля падпісаньня дамовы, Масква


1 студзеня. Новаабраны Варшаўскі арцыбіскуп Станіслаў Вельгус, які пазьней падаў у адстаўку праз падазрэньні ў колішнім супрацоўніцтве з камуністычнымі спэцслужбамі


1 студзеня. Іракцы моляцца на магіле Садама Хусэйна, Аўя


1 студзеня. Дэманстрацыя прыхільнікаў С.Хусэйна на ягонай радзіме ў Тыкрыце


2 студзеня. Новы генэральны сакратар ААН Бан Кі-Му ў свой першы працоўны дзень


2 студзеня. Італьянскі прадстаўнік у ААН Марчэла Спатафора адкрывае дэбаты аб забароне сьмяротнага пакараньня


3 студзеня. На месцы выбуху бомбы, Багдад


3 студзеня. Індуісцкія пілігрымы на беразе сьвятой ракі Ганг


3 студзеня. Малдаване ў чарзе да амбасады Румыніі, якая 1 студзеня ўступіла ў ЭЗ, у чаканьні румынскай візы, Кішынёў


4 студзеня. Расчышчальныя працы ў мадрыдзкім аэрапорце Барахас пасьля выбуху, зьдзейсьненага тэрарыстамі з арганізацыі ЭТА


4 студзеня. Македонцы ў чарзе да амбасады Баўгарыі, якая 1 студзеня ўступіла ў ЭЗ, у чаканьні баўгарскай візы, Скопіе


5 студзеня. Дэманстрацыя прыхільнікаў С.Хусэйна, Туніс


5 студзеня. Мараканец Мунір Эль Матасадэк, падазраваны ў тэрарызьме, у судзе ў Гамбургу, Нямеччына
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG