Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канец цытаты 29.12.2006–05.01.2007


Радыё Свабода Самыя яскравыя выказваньні герояў перадачаў Свабоды за мінулы тыдзень.

“Газпром – гэта ня Санта Клаўс”.

Сяргей Купрыянаў, прэсавы сакратар “Газпрома”.

“Беларусь ня мае намеру паддавацца на газавы шантаж Расеі. Пакуль ідзе шантаж, і калі яны далей будуць ісьці гэтым шляхам, то мы ў зямлянкі пойдзем, а не паддамося”.

Аляксандар Лукашэнка, кіраўнік Беларусі – пра энэргэтычную палітыку Расеі.

“І ў зямлянкі мы таксама ня пойдзем, не хвалюйцеся”.

Аляксандар Лукашэнка, кіраўнік Беларусі – пра рашэньне Эўразьвязу аб пазбаўленьні Беларусі гандлёвых прэфэрэнцый.

“Гэта проста кара за хлусьню, якая была, абяцанкі. Расея хоча сказаць, што калі Беларусь будзе незалежнай, то яна пераходзіць у катэгорыю краін, для якіх дзейнічаюць рынкавыя цэны, што паводле сутнасьці рынкавай эканомікі правільна”.

Аляксандар Мілінкевіч, старшыня Палітрады аб''яднаных дэмакратычных сілаў – пра энэргэтычную палітыку Расеі.

"Газпром”— ня наш дом”, “Газпром”— язва саюзнай дзяржавы”.

Лёзунгі, пад якімі сябры БРСМ пікетавалі расейскае пасольства ў Менску.

"Мы таксама зьвяртаемся да нашых братоў і сёстраў у Расеі, краіне, зь якой нас так шмат чаго злучае, і працяг сяброўства зь якой – гэта тое, у што шчыра верыць беларуская апазыцыя".

Аляксандар Мілінкевіч – з артыкулу ў "International Herald Tribune".

“Нічога. Пакуль нічога. Як і ўвесь беларускі народ, сустракаю Новы год. Праўда, ня п’ю”.

Сяргей Альфэр, кандыдат у дэпутаты – пра тое, што ён робіць у перадвыбарчую кампанію.

"Я думаю, што Лукашэнка “кіне”, як заўсёды. Забярэ грошы й зьнікне".

Барыс Нямцоў, сябра палітрады расейскай партыі “Саюз правых сілаў”.

“Калі ў Расеі, захлынаючыся ад нафтадаляраў, вырашылі адгуляцца на Беларусі, то давайце папросім Расею, такую вялікую і багатую, заплаціць нам за нашы паслугі”.

Аляксандар Лукашэнка на пасьлянавагодняй урадавай нарадзе.

“А калі нехта стане папярок, то адразу інфармуйце Генэральнага пракурора і неадкладна ў кайданкі і ў камэру”.

Аляксандар Лукашэнка на пасьлянавагодняй урадавай нарадзе – пра дзеяньні ўладаў па забясьпячэньні насельніцтва палівам.

"Захад, магчыма, і не жадаў уступацца за “апошняга дыктатара Эўропы”, аднак кінуць яго на вырак лёсу азначае толькі спрыяць узмацненьню ўплыву расейцаў у Беларусі. А выціснуць іх зь Менску будзе куды складаней, чым Лукашэнку”.

"Wall Street Journal"

"Нельга быць такімі прагматычнымі. Бо жыцьцё будуецца ня толькі на грошах. Багацьце ня гэтым вызначаецца".

Раман Унучка , старшыня сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў у грашова-крэдытнай палітыцы й банкаўскай дзейнасьці – пра расейскую палітыку адносна Беларусі.

“Накінулі сябры цану на газ. Хіба мы задаволеныя такімі сябрамі? Яшчэ дзякуй Лукашэнку, што ён не пагадзіўся жыць разам. А каб разам, то прапала б Беларусь. Расейцы б нас зьелі”.

Менчанка – у адказ на пытаньне "Свабоды" пра беларуска-расейскі энэргэтычны канфлікт.

“Вельмі абураюся. Хіба так можна па-сяброўску? Было, што на мяжы стаялі палкі, а Лукашэнка іх прыбраў. А цяпер вось газ нам даюць дарагі. Я лічу, што так нельга”.

Менчанка – у адказ на пытаньне "Свабоды" пра беларуска-расейскі энэргэтычны канфлікт.

"Мыта – проста новы прыклад, які выяўляе сутнасьць рэжыму. Энэргапастаўкі выкарыстоўваюцца для яго ўзбагачэньня, для асабістага ўзбагачэньня атачэньня прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі".

Шон Маккормак, прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША.

“Працэс інтэграцыі будзе ажыцьцяўляцца зь нястрымнай сілай”.

Васіль Хрол, намесьнік дзяржаўнага сакратара саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG